Людзі ідуць да сядзібы армянскага Цэнтральнага выбарчага камітэту, там выстаўлены кардон паліцыі.
«Навіны-Арменія» паведамляюць, што з ерэванскай плошчы Свабоды стартавала шэсце апазіцыйнага фронту «Новая Арменія» на знак пратэсту супраць рэформы армянскай канстытуцыі.
За рэферэндумам па змене дзяржаўнага строю на парламенцкую рэспубліку сачылі 3 тысячы армянскіх назіральнікаў і больш за 120 замежнікаў. Паводле дадзеных на момант закрыцця ўчасткаў яўка склала 50,51 %.
А 19-ай паводле менскага часу галасаванне скончылася. За некалькі хвілінаў да закрыцця ўчасткаў лідар партыі «Спадчына» Рафі Аванісян заявіў, што прыйшоў час палітычных пераменаў:
«Мы знаходзімся ля вытокаў стварэння новай Арменіі. Сёння мы павінныя справадзіць цяперашнюю ўладу». Аванісян – адзін з тых, хто ўзначаліў пратэсты ў цэнтры армянскай сталіцы.
ДД, belsat.eu