У Дзень закаханых «Белавія» дорыць зніжкі 50 % на ўсе кірункі


14 лютага нацыянальны авіяперавознік вызначыў спецыяльныя тарыфы на ўсе рэгулярныя наўпроставыя рэйсы з Менску і назад. У адзін бок квіток са зніжкай набыць нельга.

Кошт квітка складзе 50 % ад мінімальнага тарыфу плюс таксы і зборы аэрапорту.

У акцыі не ўдзельнічае маршрут Менск – Бейрут – Менск.

Ёсць пэўныя абмежаванні:

– змены часу і даты вылету забароненыя;

– выкарыстаць квіток трэба згодна з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорту адпраўлення;

– нельга вярнуць квіткоў;

– колькасць квіткоў абмежаваная;

– грамадзяне РБ пры аплаце карткамі беларускіх банкаў могуць выканаць аперацыю толькі ў беларускіх рублях.

Раней «Белавія» распрадавала квіткі ў Амстэрдам, Стакгольм, Тэль-Авіў ды іншыя гарады.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў