У «ДНР» пазбавіліся ад дзяржаўнага статусу ўкраінскай мовы


Самаабвешчаная на частцы тэрыторыі Украіны «Данецкая народная рэспубліка» скасавала дзяржаўны статус украінскай мовы.

«Парламент» «ДНР» замацаваў у канстытуцыі самаабвешчанай рэспублікі статус расейскай мовы як адзінай дзяржаўнай, перадае РИА Новости.

Hавiны
«Думкамі жыў у СССР». Падчас атакі баевікоў на Данбасе загінуў грамадзянін Беларусі
2020.02.20 15:37

Дагэтуль у «ДНР» было дзве дзяржаўныя мовы – расейская і ўкраінская. Але ў «парламенце» заявілі, што ўжыванне ўкраінскага мовы як дзяржаўнай «не знайшло практычнай рэалізацыі».

З прапановай пазбавіць украінскую мову дзяржаўнага статусу выступіў кіраўнік «ДНР» Дзяніс Пушылін. Ягоную прапанову падтрымалі адзінагалосна.

Таксама на расейскай мове будзе весціся і навучанне ў школах сепаратысцкага рэгіёну.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў