У Бярозаўцы да помніка Леніну ўсклалі вянок з надпісам «Нямецкаму шпіёну»


У горадзе Бярозаўка, што на Гарадзеншчыне, мясцовыя актывісты вырашылі адзначыць дзень народзінаў Уладзіміра Леніна перформансам: да яго помніка прынеслі вянок з чарапамі і надпісам «Нямецкаму шпіёну».

Фота з вянком актывісты выклалі ў сацыяльныя сеткі.

«Рэдкі чалавек узгадае, што сёння нарадзіўся адзін з самых крыважэрных тэрарыстаў чалавецтва – Уладзімір Ленін», – піша Юрась Дзяшук.

Рэдкі чалавек узгадае, што сёння нарадзіўся адзін з самых крыважэрных тэрарыстаў чалавецтва – Уладзімір Ленін.У Бярозаўцы памятаюць?Вянок з чарапамі "Нямецкаму шпіёну Леніну" на дзень народзінаў??

Opublikowany przez Юрась Дзяшук Poniedziałek, 22 kwietnia 2019

Уладзімір Ленін (1870-1924 гг.) – лідар Кастрычніцкай рэвалюцыі і адзін з стваральнікаў СССР. Падчас яго кіравання ў гады Грамадзянскай вайны на прасторах былой Расейскай імперыі ажыццяўляўся масавы тэрор супраць некаторых сацыяльных класаў і ўсіх незадаволеных панаваннем бальшавікоў.

Вяртаўся з эміграцыі ў Расею ў 1917 годзе праз тэрыторыю Германіі, з якой у той момант ішла вайна. Дазвол на праезд Леніна і іншых рэвалюцыянераў у пламбаваным вагоне далі непасрэдна улады Германіі. Таксама ёсць звесткі, што партыя бальшавікоў наўпрост атрымлівала грошы ад нямецкай выведкі. Праз гэта ў многія ягоныя сучаснікі называлі Леніна «нямецкім шпіёнам», хаця фармальна на спецслужбы Германіі ён не працаваў.

Hавiны
«Ветэраны не зразумеюць». У Віцебску закрылі выставу з халадцом у выглядзе галавы Леніна
2017.11.03 15:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў