У Бялградзе другія выходныя запар адбываюцца акцыі пратэсту


У сталіцы Сербіі Бялградзе 15 снежня тысячы чалавек ізноў прынялі ўдзел у акцыі пратэсту супраць палітыкі распальвання нянавісці нацыяналістычнага ўрада і прэзідэнта краіны Аляксандра Вучыча.

Паводле некаторых мясцовых СМІ, колькасць пратэстоўцаў дасягнула ўчора 10 тыс. чалавек.

Дэманстранты прайшлі міма рэзідэнцыі прэзідэнта Вучыча і міма будынку, у якім месціцца дзяржаўны тэлеканал RTS. Пратэст накіраваны таксама супраць аднабокай падачы навінаў на карысць урада і прэзідэнта ў праграмах грамадска-прававога вяшчання. На плакатах і транспарантах можна было прачытаць надпісы «Вучыч – злодзей» ці «Яны хлусяць, яны крадуць… Я абураны!».

На чале шэсця ішлі лідары сербскай апазіцыі, у тым ліку былы міністр замежных справаў Вук Ерэміч і мэр Бялграду Драган Джылас. Пратэстоўцы таксама выкарыстоўвалі свісткі і гудкі, падобна таму, як у 1990-я гады гэта рабілі тыя, хто пратэставаў супраць Слабадана Мілошавіча.

Папярэдні масавая акцыя пратэсту ў Бялградзе адбылася 8 снежня. Падставай для пратэстаў стала жорсткае збіццё апазіцыйнага палітыка, лідара Левай партыі Борка Стэфановіча ў горадзе Крушевац. На палітыкі напалі невядомыя людзі ў чорных кашулях і збілі яго жалезным прутам.

Падазраваныя былі затрыманыя, а прэзідэнт Вучыч асудзіў здарэнне. Апазіцыя лічыць, што да нападу датычная кіроўнай Сербскай прагрэсіўная партыя. Акрамя таго, апазіцыя абвінавачвае ўлады ў тым, што яны стварылі ў краіне атмасферу нецярпімасці, выкарыстоўваюць агрэсіўную рыторыку ў дачыненні да апанентаў рэжыму.

Наступную акцыю пратэсты сербская апазіцыя абяцае правесці 16 студзеня 2019 года – у гадавіну забойства лідара косаўскіх сербаў Олівера Іванавіча, які быў застрэлены невядомымі.

ІІ, belsat.eu, паводле DW

Стужка навінаў