У Беларусі зноў праблемы з інтэрнэтам

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі з розных гарадоў.

Прыкладна а 12:00 у Беларусі пачаліся праблемы з інтэрнэтам. Амаль цалкам знік хатні інтэрнэт, мабільны працаваў кепска і праз VPN. Праз літаральна 5-10 хвілінаў інтэрнэт пачаў аднаўляцца, але хуткасць ягоная вельмі нізкая. Таксама некаторыя карыстальнікі з Менску, Магілёву і Берасця скардзяцца, што інтэрнэт працягвае працаваць на вельмі нізкай хуткасці.

ВЯ Belsat.eu

Hавiны