У Беларусі зноў падаражэе бензін


Заўтра, 10 сакавіка, адбудзецца чарговае павышэнне коштаў на аўтамабільнае паліва.

Як паведамляе TUT.BY, бензін будзе каштаваць на 1 капейку даражэй, дызельнае паліва дадасць да кошту 2 капейкі.

Апошні раз аўтамабільнае паліва даражэла 7 лютага гэтага года. У сярэднім яго кошт вырас на 1,6%. Пасля падаражэння АІ-92 будзе каштаваць 1 рубель 22 капейкі, АІ-95 – 1 рубель 30 капеек, АІ-98 – 1 рубель 51 капейку, ДТ – 1 рубель 33 капейкі.

Разам з тым, кошт паліва ў Беларусі па-ранейшаму ніжэй, чым у Расеі.

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары