У Беларусі вырастуць кошты на моцны алкаголь


Згодна з пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, павялічваюцца мінімальныя кошты на моцны алкаголь, а таксама моцнае віно, паведамляе сайт ведамства.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю тлумачыць, што рост коштаў на алкаголь абумоўлены неабходнасцю забеспячэння фінансавай дзейнасці гаспадарчых суб’ектаў, якія займаюцца вытворчасцю алкагольнай прадукцыю. Датычыцца гэта тых вытворцаў, якія прадукуюць алкагольныя напоі моцнасцю больш за 28 %.

Паводле пастановы Міністэрства, адпускныя кошты чыстага спірту вырастуць да 71,73 рублёў за дэкалітр (10 літраў). Такім чынам мінімальны кошт за 0,5 літра алкагольнага напою моцнасцю 40 % усталяваны на ўзроўні 4,89 рублёў (без падатку на дадатковую вартасць), у сваю чаргу мінімальны раздробны кошт, адпаведна, складзе – 6.47 рублёў (з падаткам да дадатковую вартасць).

Мінімальны кошт на моцнае віно (больш за 18 %) павышаны да 2,99 рублёў за 0,7 літра (без падатку на дадатковую вартасць).

Аб’ектыў
Эканамісты патлумачылі, як дзейнічае алкагольная карупцыя
2019.10.22 22:40

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў