У Беларусі выпусцілі вопратку на падтрыманне незалежнасці


Новая мадэль ад «LSTR Adzieńnie». Фота: nstagram.com/lstr_adziennie

Беларускі брэнд «LSTR Adzieńnie» выпусціў вопратку з мэтаю падтрымаць дзяржаўную незалежнасць краіны.

«Ад свайго пачатку, ад стварэння «LSTR Adzieńnie», незалежнасць нашае краіны, яе культура і гісторыя былі і застаюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі і прадметамі натхнення», – гаворыцца ў паведамленні брэнду ў Instagram.

У паведамленні падкрэсліваецца, што страта незалежнасці праз «паглыбленыя інтэграцыі» можа перакрэсліць усе высілкі апошняга стагоддзя па стварэнні незалежнай Беларусі.

 

View this post on Instagram

 

Ад свайго пачатку, ад стварэння LSTR Adzieńnie, незалежнасць нашае краіны, яе культура і гісторыя былі і застаюцца бясспрэчнымі каштоўнасцямі і прадметамі натхнення. Небяспека страты незалежнасці праз будзь-якія «паглыбленыя інтэграцыі» можа перакрэсліць усе высілкі апошняга стагоддзя па стварэнні незалежнае Беларусі – пачынаючы ад першага Ўсебеларускага з’езду 1917 году, які памятае Купалаўскі тэатр ды шматтысячных мітынгаў у 1991-м на пляцы Незалежнасці, чаго мы рашуча не хочам! Незалежнасць – каштоўнасць, якую мы мусім цаніць ужо сёння! Фота: @dary_iva Мадэль: @gdehodil #belarusisnotrussia

A post shared by LSTR Adziennie (@lstr_adziennie) on

Фотаздымкі новай мадэлі вопраткі зробленыя на фоне Купалаўскага тэатру ў Менску, дзе ў 1917 годзе адбыўся Першы Ўсебеларускі з’езд.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары