У Беларусі – штармавое папярэджанне. Лепш застацца ўдома


Падчас маланкі лепей не хавацца пад дрэвамі

Варта не ігнараваць папярэджанні метэаролагаў: пад Баранавічамі маланка забіла пенсіянера.

Гідраметэацэнтр папярэджвае аб навальніцах па ўсёй Беларусі – неспрыяльныя ўмовы надвор’я захаваюцца да 23-й гадзіны.

Да паведамленняў трэба паставіцца сур’ёзна. Сёння прэсавая служба Упраўлення ўнутраных справаў Берасцейскага аблвыканкаму паведаміла аб смерці 64-гадовага жыхара вёскі Ягадная пасля ўдару маланкі.

У навальніцу трэба па магчымасці застацца ўдома, а калі не атрымаецца – браць з сабой парасон, гумовыя боты і плашч.

Неабходна памятаць, што маланка б’е ў самую высокую кропку на сваім шляху. То бок, дрэва або самотны чалавек у полі становяцца такімі кропкамі. Таму нельга хавацца пад дрэвамі, асабліва адзіночнымі.

Пры адсутнасці ўкрыцця спецыялісты рэкамендуюць легчы на зямлю або схавацца ў яму. Таксама варта трымацца як мага далей ад лініяў электраперадачаў, бо электрычнасць прыцягвае маланку.

ДД

Глядзі таксама
Каментары