У Беларусі пацвердзілі амаль 15 тыс. выпадкаў каронавіруса. 93 чалавекі памерлі


На 1 траўня ў Беларусі зарэгістравана 14 917 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Агулам у краіне было праведзена 186 262 тэсты, 8 % з іх далі станоўчы вынік.

Ачунялі і выпісаныя 2918 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

«За ўвесь перыяд распаўсюду інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 93 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – заявілі ў ведамстве.

Hавiны
«Каронавірус давядзе да разводу!» Мужчына прыехаў з РФ з сімптомамі COVID-19, у больніцы адмовілі ў тэсце
2020.05.01 08:00

У параўнанні з папярэднім днём колькасць пацверджаных выпадкаў павялічылася на 890. Памерлі яшчэ 4 чалавекі. Былі выпісаныя за содні 532 асобы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў