У Беларусі падаражэла паліва. Ужо 12-ты раз з пачатку года


З 26 жніўня ў Беларусі змяніліся цэны на паліва. Пра падаражэнне на адну капейку на сваім сайце паведаміў дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім».

Такім чынам, на сённяшні дзень цэны на паліва складаюць:

  • АІ-92 – 1 рубель 32 капейкі за літр
  • АІ-95 – 1 рубель 40 капеек
  • АІ-98 – 1 рубель 61 капейка
  • дызельнае паліва – 1 рубель 40 капеек.

Гэта ўжо трэцяе падаражэнне паліва ў жніўні (апошні раз даражэла 18 жніўня) і дванаццатае – з пачатку года.

У красавіку эканаміст Яраслаў Раманчук тлумачыў у эфіры «Белсату», чаму цэны павышаюць менавіта на адну капейку:

«Беларускі ўрад выкарыстоўвае методыку «жаба і кіпень». Калі нельга жабу зварыць у кіпені, трэба павялічваць тэмпературу на 1 градус і рабіць гэта кожныя 2-3 дні. Калі б улады паднялі кошт у эквіваленце да 1 долара, то быў бы бунт».

НМ, belsat.eu, фотаздымак Vasily Fedosenko/ Forum

Глядзі таксама
Каментары