У Беларусі пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты


Ад 5 ліпеня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі.

Паводле сайту ЦВК, рэгістрацыя кандыдатаў на прэзідэнцтва будзе адбывацца з 5 да 14 ліпеня.

Пасля збору подпісаў удзел у прэзідэнцкіх выбарах працягнулі сем чалавек: Аляксандр Лукашэнка, Віктар Бабарыка, Валерый Цапкала, Святлана Ціханоўская, Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і Сяргей Чэрачэнь.

Выбарчыя камісіі масава бракавалі подпісы за Цапкалу і Бабарыку. У выніку 30 чэрвеня ў ЦВК заявілі, што пасля праверак у Цапкалы засталося толькі 75 тысячаў подпісаў, хаця здаў ён каля 160 тысячаў. Такім чынам, больш за палову подпісаў яму не залічылі. Гэткі ж самы адсотак подпісаў анулявалі і ў Бабарыкі, аднак у яго ўсё роўна засталося больш як 165 тысячаў.

Бар’ер у 100 тысяч подпісаў пераадолелі шэсць патэнцыйных кандыдатаў, заявілі ў ЦВК.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў