Міністэрства інфармацыі выдала дазвол на распаўсюд на тэрыторыі Беларусі прадукцыі замежных сродкаў масавай інфармацыі – тэлепраграмаў «Дом Кіно Прэміум», «Тайна», «Duck TV HD», «Duck TV», «Жывая планета» і «Матор ТВ».
Усе гэтыя праграмы не дэманструюць кантэнту грамадска-палітычнага зместу – яны спецыялізуюцца на мастацкай, дзіцячай, адукацыйнай і спартовай тэматыцы.
Дазвол Міністэрства інфармацыі выдала тэрмінам на 3 гады, паведамляюць у прэс-службе.
ІІ, belsat.eu