У Беларусі па начах захаваюцца замаразкі, месцамі снег

У начныя гадзіны 14-15 траўня на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі 0..-4°С. Пра гэта паведамляе сайт Белгідрамету.

У сераду, 13 траўня, чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (у асноўным дажджы). Вецер умераны да парывістага, месцамі моцны парывісты. Максімальная тэмпература паветра +9..+15°С.

14 траўня чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. Месцамі кароткачасовыя дажджы, ноччу па поўначы магчымы мокры снег. Вецер умераны, днём па паўднёвым усходзе парывісты. Ноччу на большай частцы замаразкі да 0..-4°С, месцамі, пераважна па паўднёвым усходзе, мінімальная тэмпература паветра +1..+6°С; максімальная днём +8..+14°С.

15 мая будзе пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў. Вецер няўстойлівы слабы. Ноччу на большай частцы краіны замаразкі да 0..-4°С, месцамі мінімальная тэмпература паветра +1..+4°С; максімальная днём +8..+15°С.

МГ belsat.eu

Hавiны