У Беларусі новыя правілы палявання. Замежнікам можна паляваць у два разы даўжэй, чым беларусам


Фота flickr.com

Лукашэнка «ўдасканальвае» правілы вядзення паляўнічай гаспадаркі. Новаўвядзенні скіраваныя спрыяць паляванню для замежнікаў.

Указ № 112 уступіць у сілу праз паўгода, аднак правілы веснавога палявання ўжо дзейнічаюць. Цяпер замест 28 дзён замежныя госці могуць паляваць у Беларусі цягам двух вясновых месяцаў няспынна. Таксама ім спрасцілі правоз зброі і боепрыпасаў ды афармленне дакументаў пры куплі паляўнічых тураў у Беларусь.

Беларусы могуць паляваць 28 чыстых паляўнічых дзён (замест 28 каляндарных).

Да таго ж павялічаны спіс паляўнічых відаў жывёлінаў і птушак. Да чатырох відаў гусей і самца сямі відаў качак Лукашэнка дадаў яшчэ гогаля, свіязь, вялікую белую чаплю, якіх нядаўна выключылі з Чырвонай кнігі.

Акрамя таго, моцна спрашчаецца механізм перадачы паляўнічых угоддзяў у арэнду юрыдычным асобам: максімальны тэрмін арэнды павялічваецца да 20 гадоў.

Як адзначае дырэктар «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Аляксандр Вінчэўскі, ва ўсёй Еўропе вясновае паляванне на птушак забаронена, за выключэннем Расеі, дзе яно скарочана да 10 дзён і Мальты (1 від).

З новымі правіламі можна азнаёміцца тут.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары