У Беларусі – новы міністр унутраных спраў. Юрыя Караева адправілі ў адстаўку


Новы міністр унутраных спраў – Іван Кубракоў. Дагэтуль ён быў начальнікам ГУУС Менгарвыканкаму, паведамляе «Свабода».

Юры Караеў стаў памочнікам Лукашэнкі па Гарадзенскай вобласці.

Намесніка міністра ўнутраных спраў Аляксандра Барсукова прызначылі памочнікам Лукашэнкі па Менскай вобласці.

Былога старшыню КДБ Валера Вакульчыка – памочнікам па Берасцейскай вобласці.

Напярэдадні Юры Караеў заявіў, што ў Беларусі ідзе вайна і ён даводзіць да кожнага міліцыянта, што яго жыццё і будучыня яго сям’і залежыць ад таго, «наколькі хутка ты выхапіў зброю і вызначыш, што цябе ўжо забіваюць, а ты яшчэ спрабуеш іх угаварыць» ды іншыя гучныя заявы.

Караеў камандаваў унутранымі войскамі з 2012 году. З чэрвеня 2019 году быў міністрам унутраных спраў.

Стужка навінаў