У Беларусі мінімальны заробак удвая большы, чым ва Украіне і ў 1,4 разы – чым у Расеі


На які мінімальны заробак у наступным годзе могуць разлічваць працаўнікі ў Беларусі і ў суседніх краінах.

Савет міністраў устанавіў з 1 студзеня 2016 года мінімальны заробак у памеры 2,3 млн рублёў альбо 114 еўраў паводле актуальнага курсу Нацбанку.

А якія мінімальныя заробкі ў суседніх з Беларуссю краінах?

Літоўцы ў наступным годзе будуць атрымоўваць мінімум 350 еўраў (утрая больш, чым беларусы), латвійцы – 370 еўраў.

Мінімальны заробак у Польшчы складзе 1850 злотых альбо 435 еўраў. Працаўнікі Расеі будуць зарабляць не менш за 6200 расейскіх рублёў альбо 80 еўраў. Такім чынам мінімальны заробак у Расеі ў 1,4 разы меншы, чым у Беларусі.

Нядаўна прыняты ўкраінскі бюджэт на 2016 год прадугледжвае мінімальны заробак з 1 студзеня ў памеры 1378 грыўняў (53 еўра), з 1 траўня – 1450 грыўняў (55 еўраў), з 1 снежня – 1550 грыўняў (амаль 60 еўраў). Атрымоўваецца, што мінімальны заробак ва Украіне будзе прыкладна ўдвая меншы, чым у Расеі.



НМ, belsat.eu

Стужка навінаў