Да канца года прадпрыемстваў з сярэдняй зарплатай, меншай за Br 500, у Беларусі мусіць застацца некалькі дзясяткаў – супраць сённяшніх некалькіх сотняў. Пра гэта заявіў міністр эканомікі Дзмітрый Крутой у эфіры тэлеканалу «Беларусь-1».
Зараз у Беларусі прыкладна 470 арганізацыяў, на якіх людзі ў сярэднім атрымліваюць па Br 500 і менш.
Да канца года стаіць задача максімальна знізіць іх колькасць – да некалькіх дзясяткаў.
Адносна арганізацыяў, якія не могуць выплачваць па Br 500-600, міністр паабяцаў прымаць сістэмныя рашэнні.
Акрамя таго, сёлета ўрад плануе разабрацца з сітуацыяй на прадпрыемствах, дзе заробкі ніжэйшыя за Br 400. Іх засталося дзевяць.
МГ belsat.eu