У Беларусі хутка з’явіцца новы хакейны клуб


Юныя хакеісты з Оршы з НХЛаўацм Міхаілам Грабоўскім

Новы хакейны клуб створаць у Воршы. Ён будзе называцца «Лакаматыў».

Фармаванне клубу ўжо пачалося. Мяркуецца, што «Лакаматыў» будзе выступаць у Экстралізе.

Стварэннем каманды заняліся пасля таго, як на прэзідэнцкім узроўні вырашылі стварыць клубы ў чатырох райцэнтрах (Баранавічы, Пінск, Бабруйск і Ворша), паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі хакею.

Лядовы палац у Воршы адкрылі ў канцы 2013 году. Яго адкрыццё пераносілі некалькі разоў, таму аб’ект ужо пачалі лічыць даўгабудам.

Апошнія два сезоны на лёдзе аршанскага палацу свае хатнія матчы праводзіў ХК «Арарат» (Ерэван), які бярэ ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі ў Вышэйшай лізе.

«Аб’ектыў» пра выступ Беларусі на ЧС па хакеі

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары