У Беларусі экранізуюць кнігі Марціновіча і Горвата

Кнігі «Сфагнум» Віктара Марціновіча і «Радзіва Прудок» Андруся Горвата экранізуюць. Пра гэта паведамляецца на сайце Нацыянальнага цэнтру маркетынгу і кан’юнктуры цэн.

Экранізацыяй «Сфагнума» Віктара Марціновіча зоймецца ТАА «Кінакампанія «Дэмарш-фільм», якая раней выпусціла «Крышталь» Дарʼі Жук. Плануецца зняць моладзевую фантастычную ці містычную трагікамедыю на расейскай мове. Фільм хронаметражам не менш як 90 хвілін трэба зняць за 15 месяцаў ад даты падпісання дамовы.

Рэжысёрам «Сфагнума» будзе Віктар Аслюк, чалец Еўрапейскай кінаакадэміі. Прадзюсар – Валерый Дмітрачэнка, паведамляе TUT.by.

https://belsat.eu/news/14493

Раман Віктара Марціновіча «Сфагнум» выйшаў у 2013 годзе. Крытыкі характарызавалі яго як «гангстэрскую камедыю». Ён стаў лідарам продажаў у беларускай сетцы крамаў «Белкніга».

Здымаць фільм паводле «Радзіва Прудок» Андруся Горвата будзе ТАА «Першая Кінавідэакампанія» прадзюсара Віктара Лабковіча, якая нядаўна атрымала заказ на фільм «Песняры». Лірычную камедыю на беларускай і расейскай мовах працягласцю 100 хвілін трэба зняць за 11 месяцаў ад даты падпісання дамовы.

Андрусь Горват у чарговы раз сустрэўся са сваймі менскімі чытачамі

«Радзіва «Прудок» Андрэя Горвата – адзін з галоўных беларускіх літаратурных бэстсэлераў апошніх гадоў. Ён распавядае пра самога аўтара, які калісьці працаваў у Менску, але, расчараваўшыся ў сталічным жыцці і пераехаў у палескую вёску Прудок, каб аднавіць дом свайго дзеда, вярнуцца да сваіх каранёў.

У абодвух фільмаў плануюцца версіі з субтытрамі на англійскай мове.

МГ belsat.eu

Hавiны