У Беларусі дазволілі здымаць грошы з картак праз касы крамаў. Але не ўсюды


У Беларусі дазволілі здымаць наяўныя з карты праз касы крамаў, але пакуль толькі ў сельская мясцовасці і малых гарадах. Адпаведную пастанову прыняў Савет Міністраў і Нацбанк, піша БелТА.

Зняць наяўныя з банкаўскай карткі праз касавае абсталяванне ў крамах можна будзе ў сельскай мясцовасці, малых гарадскіх паселішчах і тэрыторыі па-за населенымі пунктамі з 5 чэрвеня 2020 года. На астатняй тэрыторыі краіны гэтая мера пачне дзейнічаць з 1 студзеня 2022 года.

Выдаваць грошы змогуць юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі, якія рэалізуюць тавары, выконваюць работы, аказваюць паслугі.

Сума наяўных, якая будзе выдавацца ў рамках адной аперацыі, можа складаць не больш за 5 базавых велічыняў (цяпер 1 БВ – Br27).

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў