У Беларусі - больш за 68 тысяч выпадкаў COVID-19


Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя дадзеныя па сітуацыі з каронавіруснай інфекцыяй у Беларусі.

Па стане на 2 жніўня ў Беларусі зарэгістравана 68 067 выпадкаў каронавіруснай інфекцыі. За содні колькасць інфікаваных вырасла на 121 выпадак.

«За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 567 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй», – адзначаюць у Мінздароўя.

Учора Міністэрства аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла 563 смерці. Такім чынам, колькасць ахвяраў каронавіруса ў Беларусі павялічылася яшчэ на 4 чалавекі.

За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі выздаравелі больш за 62 тысячы пацыентаў. Агулам у краіне праведзена больш за 1, 3 млн тэстаў на каронавірус, паведамляюць у міністэрстве.

КА belsat.eu

Стужка навінаў