У Беларусь з працоўным візітам прыбывае дэлегацыя Польшчы на чале з віцэ-прэм’ерам Матэушам Маравецкім.
Матэвуш Маравецкі правядзе ў Беларусі некалькі сустрэчаў на вышэйшым узроўні, а таксама возьме ўдзел у адкрыцці 20-га беларуска-польскага эканамічнага форуму «Добрасуседства» і ў пасяджэнні супольнай камісіі па эканамічнай супрацы.
Па-за краінамі СНД Польшча – адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі. Летась узаемны таваразварот склаў амаль $ 2 млрд.
Матэвуш Маравецкі летась адмовіўся ад пасады дырэктара банку BZ WBK і стаў віцэ-прэмʼерам у кабінеце міністраў Бэаты Шыдла, а таксама ўзначаліў міністэрства развіцця.
У сакавіку 2016-га ўступіў у партыю «Права і справядлівасць».
З 28-га верасня кіруе адразу двума міністэрствамі – фінансаў і развіцця.
ДД