У Менску 8 жніўня ў выніку навальніцы і моцных дажджоў затопленыя дарогі і паваленыя дрэва, рух грамадскага транспарту ў некаторых раёнах часткова прыпынены.
МНС паведамляе, што на Партызанскім праспекце зафіксавана падтапленне праезнай часткі ў раёне плошчы Ванеева, рух транспарту прыпынены. Аналагічная сітуацыя склалася ў раёне станцыі метро Магілёўская.
У некаторых раёнах ратавальнікі аказваюць дапамогу па адпампоўванні вады. На праезнай часткі па вул.Васнецова, 29 апынуўся заблакаваны легкавы аўтамабіль – працаўнікі МНС аказваюць дапамогу па яго буксаванні.
Раней сіноптыкі паведамлялі, што моцныя дажджы, навальніцы і парывісты вецер прынясе ў Беларусь цыклон Xaver. Дажджы будуць ісці амаль па ўсей краіне.
Пацярпелі 8 жніўня ад дажджу і іншыя гарады Беларусі.
ІІ belsat.eu