У Беларусь прыбылі расейскія вайскоўцы і тэхніка


Для ўдзелу ў парадзе на Дзень Незалежнасці ў Беларусь 21 чэрвеня прыбылі пешы і механізаваны парадныя разлікі Заходняй вайсковай акругі Узброеных сілаў Расеі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Беларусі.

Пешы парадны разлік прадстаўлены вайскоўцамі Кантэміраўскай танкавай дывізіі 1-й гвардзейскай танкавай арміі. У складзе механізаванай калоны ад Расеі пройдуць аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы «Іскандэр» і бронетранспарцёры БТР-82А. У паветраным парадзе возьмуць удзел расейскія верталёты Ка-52.

Вайскоўца з Расеі

ў Беларусі. Крыніца – mil.by

Раней паведамлялася, што агулам 3 ліпеня па вуліцах Менску ўрачыстым маршам пройдуць больш за 300 вайскоўцаў з Расеі.

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары