Вайскоўцы і баявая тэхніка ракетнай брыгады гвардзейскай танкавай арміі Заходняй вайсковай акругі Расеі завяршылі пагрузку на платформы і адправіліся чыгуначным транспартам у Менск. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мінабароны Расеі.
Тэхніка прыме ўдзел у парадзе на Дзень незалежнасці 3 ліпеня. У Мінабароны адзначаюць, што па вуліцах Менску ўрачыстым маршам пройдуць больш за 300 вайскоўцаў Кантэміраўскай дывізіі і Севастопальскай асобнай мотастралковай брыгады.
Таксама ў парадзе прыме ўдзел расейская авіяцыя – верталёты Мі-8 і Ка-52, знішчальнікі Су-30 і знішчальнікі-бамбавікі Су-34.
ІІ belsat.eu