У Баранавічах затрымалі бацькоў, якія выкінулі ў сметніцу нованароджанае дзіця


Праваахоўныя органы Беларусі затрымалі мужчыну і жанчыну, якіх падазраюць у забойстве свайго дзіцяці ў 2015 годзе.

10 чэрвеня 2015 года міліцыя знайшла ў смеццевым кантэйнеры на вуліцы Рагулі ў Баранавічах цела нагароджанага. Следчыя распачалі крымінальную справу па артыкуле «забойства», аднак нікога знайсці не атрымалася. На датычнасць да злачынства праверылі біялагічныя ўзоры тысяч жанчын.

«Пазней працаўнікамі крымінальнага вышуку ў ходзе працы па вызначэнню асобаў, якія мелі дачыненне да рабавання, былі адабраны біялагічныя ўзоры ў 47-гадовага мужчыны. Яны былі перададзеныя экспертам, якія ўсталявалі супадзенне генатыпу мужчыны з генатыпам забітага дзіцяці. Пры правядзенні далейшых следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў праваахоўнікі ўстанавілі, што ў перыяд, які адпавядае даце смерці дзіцяці, мужчына пражываў з жанчынай, 1981 года нараджэння. У выніку правядзення экспертных даследаванняў было ўстаноўлена, што менавіта гэтыя жанчына і мужчына з’яўляюцца бацькамі забітага дзіцяці», – паведамляе Следчы камітэт у сваім Telegram-канале.

Мужчыну і жанчыну затрымалі. Следства працягваецца.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары