Генеральная пракуратура Балівіі выступіла з заявай пра пачатак расследавання крымінальных справаў аб фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў у краіне.
У пракуратуры адзначылі, што даручылі пільна распачаць судовы пераслед чальцоў Найвышэйшага выбарчага трыбуналу і іншых магчымых удзельнікаў злачынстваў падчас выбараў.
У межах даследавання даручаны стварыць адмысловую камісію, а таксама распачаць крымінальныя справы да тых, хто можа быць вінаваты ў фальсіфікацыях.
Паводле інфармацыі мясцовых медыя, старшыня балівійскага ЦВК Марыя Эўхенсья Чоке і яе намеснік Антоньё Костас былі арыштаваныя пры спробе ўцячы са сталіцы краіны. Пры гэтым Чоке была апранутая як мужчына.
Presentación de María Eugenia Choque y de Antonio Costas.Video: Marco Chuquimia
Opublikowany przez EL DEBER Niedziela, 10 listopada 2019
У Балівіі ўжо тры тыдні адбываюцца масавыя акцыі пратэсту. Яны распачаліся пасля прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог сацыяліст Эва Маралес, які кіраваў краінай з 2006 года. Ягоны асноўны апанент Карлас Меса не прызнаў афіцыйныя вынікі выбараў і абвінаваціў дзейнага прэзідэнта ў спробе сфальсіфікаваць вынікі галасавання. У краіне распачаліся масавыя пратэсты, а 8 лістапада на бок дэманстрантаў пачалі пераходзіць паліцэйскія.
10 лістапада Маралес падаў у адстаўку, а абавязкі кіраўніка краіны пачала выконваць сенатар ад правацэнтрысцкай партыі Хеанінэ Аннес.
МГ belsat.eu