У Бабруйску пакаралі затрыманых падчас пятнічнага хапуна


Затрыманых у пятніцу жыхароў Бабруйску пачалі вызваляць з мясцовага ізалятару. На волі – пяць асобаў, якіх судзілі паводле арт. 23.34 за фота з сцягамі, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

З самай раніцы родныя затрыманых у пятніцу падчас хапуна чакалі інфармацыі пра лёс сваіх блізкіх. 22 студзеня сілавікі зладзілі ў Бабруйску аблаву. За кратамі апынуліся 12 асобаў.

Затрыманых у Бабруйску 22 студзеня вызваляюць з ІЧУ.
Фота: Белсат

Бліжэй да абеду людзей пачалі вызваляць з ІЧУ. Вядома, што 5 асобаў – на волі, траіх: Кацярыну Барадаеву, Алену Стрыгунову, Ірыну Сыругіну – аштрафавалі, Сяргея Бяляева, інваліда 3-й групы, пакаралі 3-дзённым арыштам, якія ён ужо адседзеў, справу Андрэя Сініцы вярнулі на дапрацоўванне. Яўгену Габрэляну – 12 содняў, Івану Манько, Дзмітрыю Косціну далі па 10 содняў адміністратыўнага арышту. Усіх судзілі паводле арт. 23.34. Падставай для адміністратыўнай справы сталі фотаздымкі са сцягамі.

Затрыманых у Бабруйску 22 студзеня вызваляюць з ІЧУ.
Фота: Белсат
Затрыманых у Бабруйску 22 студзеня вызваляюць з ІЧУ.
Фота: Белсат

За кратамі застаюцца два медыкі, якіх абвінавачваюць паводле крымінальнай справы за абразу супрацоўнікаў міліцыі – Дзмітрый і Юлія Яскевічы.

Hавiны
«Казалі – прызнавайся ва ўсім, і спакойна пойдзеш да хаты». Што вядома пра масавыя ператрусы і затрыманні ў Бабруйску
2021.01.23 11:19

СК belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў