У аўторак, 18 снежня, сіноптыкі прагназуюць да 12 марозу


18 снежня ў Беларусі чакаецца воблачнае надвор’е, па ўсходзе – з праясненнямі. У заходніх і цэнтральных раёнах прагназуецца снег, на асобных участках дарог – галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў аўторак будзе ад 3 да 9 градусаў марозу, уначы па ўсходзе пры праясненнях чакаецца -10 да -12, перадае Белгідрамет.

19 снежня, у сераду, у асобных раёнах чакаецца снег. Уначы тэмпература паветра будзе -5 -12, пры праясненнях – да 15-18 градусаў са знакам мінус. Удзень чакаецца ад -2 па захадзе да -10 па ўсходзе краіны.

20 снежня, у чацвер, марозы будуць узмацняцца. Уначы прагназуецца 7-14 са знакам мінус, пры праясненнях 15-18 ніжэй за нуль. Удзень будзе ад 4 да 11 марозу.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў