У Аўстрыі італьянец збіў трох беларусаў: адзін з іх загінуў

Трое беларусаў сталі ахвярамі дарожна-транспартавага здарэння ў Аўстрыі. Адзін з іх загінуў, паведамляе «Salzburger Nachrichten».

Паводле выдання, аварыя здарылася 18 студзеня каля 12.00 у аўстрыйскім горадзе Арнольдштайн, што знаходзіцца каля мяжы з Італіяй і Славеніяй.

Беларускі бацюшка працуе дальнабойнікам у Бельгіі

Легкавы аўтамабіль, якім кіраваў 73-гадовы італьянец, ехаў па заснежанай крутой дарозе, калі па супрацьлеглым баку ішлі тры пешаходы. Легкавік пры павароце направа збіў людзей, у выніку чаго два чалавекі атрымалі траўмы, адзін загінуў.

Пацярпелыя пешаходы – беларускія кіроўцы цяжкавікоў, якія працавалі на літоўскую кампанію. Яны прыпаркавалі свае машыны ў суседнім мястэчку, а пешшу хадзілі ў краму.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама