У Арменіі знялі кіраўнікоў сілавых структураў


Арменія. Фота Reuters

Сёння прэзідэнт Арменіі Армэн Саркіс’ян падпісаў указ аб зняцці з пасадаў кіраўнікоў Службы нацыянальнай бяспекі (СНБ) і паліцыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

У сваім Facebook Пашыньян напісаў, што накіраваў прэзідэнту прапанову аб зняцці з пасадаў кіраўнікоў паліцыі і СНБ. Згодна з заканадаўствам Арменіі гэтыя структуры падпарадкоўваюцца прэм’еру.

Нагадаем, што Нікол Пашыньян быў абраны прэмʼер-міністрам 8 мая пасля масавых пратэстаў. За яго прагаласавалі 59 дэпутатаў, супраць – 42.

ГА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары