У Арменіі масавыя акцыі пратэсту, затрымалі сотні мітынгоўцаў


У Ерэване пасля ператрусу ў доме лідара апазіцыі распачаліся масавыя акцыі пратэсту. Прыхільнікі Гагіка Царукяна сабраліся каля будынку Рады нацыянальнай бяспекі, піша DW.com.

Раніцай 14 чэрвеня супрацоўнікі нацыянальнай бяспекі зладзілі ператрусы ў доме лідара партыі «Квітнеючая Арменія», аднаго з найбагацейшых людзей краіны Гагіка Царукяна. Яшчэ падчас ператрусу каля яго дому сабраліся некалькі сотняў прыхільнікаў палітыка, якія лічаць, што ператрус з’яўляецца палітычным пераследам з боку ўладаў.

Улады сцвярджаюць, што вядуць крымінальную справу. Гагіку Царукяну інкрымінуюць подкуп выбарнікаў на парламенцкіх выбарах, а таксама незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. У справе фігуруюць казіно і забаўляльна-гульнявыя цэнтры, якія належаць Царукяну.

Пасля ператрусаў Царукяна даставілі ў РНБ «для гутаркі». Але яго прыхільнік сабраліся пад будынкам і перакрылі вуліцу. У выніку пасля зʼяўлення паліцыі распачаліся бойкі. Сілавікі затрымалі каля ста прыхільнікаў Царукяна. Да будынку РНБ прыбылі дадатковыя сілы паліцыі і спецназу. Пратэсты апазіцыі адбываюцца ва ўмовах рэжыму надзвычайнай сітуацыі, абвешчанай уладамі ў сувязі з пандэміяй.

Hавiны
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заразіўся каронавірусам
2020.06.01 10:06

СК belsat.eu

Стужка навінаў