У аэрапорце Вільні беларуску прымусілі распрануцца дагала і зрабілі эндаскапію. Шукалі наркотыкі


Беларуская грамадзянка Ніка Кашар вярталася з адпачынку ў Перу з перасадкай у Амстэрдаме і Вільні. У Вільні каля трапа яе сустрэлі двое людзей у цывільным і пяць мытнікаў.

«Узялі мой пашпарт і пераглянуліся і сказалі, маўляў, гэта яна. Адвялі ў бок, сказалі што трэба сёе-тое высветліць. Спыталі пра нейкага Рауля або Паўля, ці ляціць ён са мной. Я нікога такога не ведаю, так ім і адказала. Далей мы забралі мой чамадан і пайшлі на дагляд. Яны ўсе з яго дасталі. Правяралі на наркотыкі. Рабілі аналіз. Чалавек восем іх было і аўчарка. Далей усё мужыкі выйшлі засталіся жанчыны. Мне загадалі распрануцца цалкам. Агледзелі. Абмацалі. Наркотыкаў нідзе не знайшлі. Але пасля гэтага не адпусцілі. Сказалі, што паедзем на агляд у клініку, таму што я хутчэй за ўсё праводжу наркотыкі ўнутры», – распавядае беларуска ў Фэйсбуку.

Жанчыне зрабілі рэнтген, дзве гадзіны не давалі піць і хадзіць у прыбіральню, а потым павялі на эндаскапію.

«Ведаеце, гэта было падобна на акт канібалізму. Таму што доктар гэты агромністы. Рукі мне трымала сястра. І вось ён уводзіў у мяне гэтую трубку. Яна дзесьці сантыметр таўшчынёй. Ён рабіў усё вельмі груба і жорстка. Мяне ванітавала, было цяжка дыхаць», – распавядае Ніка Кашар.

Потым жанчыне яшчэ зрабілі МРТ і адпусцілі. Нічога забароненага паліцыянты не знайшлі.

Я летела из Перу со стыковкой в Амстердаме. Двое суток. До Вильнюса. В Вильнюсе должна была сесть на поезд, чтобы…

Opublikowany przez Nikę Koshar Piątek, 16 marca 2018

Вярнуўшыся ў Беларусь Ніка Кашар напісала заяву ў міліцыю.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў