У Абхазіі Вярхоўны суд адмяніў вынікі выбараў прэзідэнта


Вярхоўны суд Абхазіі адмяніў зацверджаныя раней вынікі вераснёўскіх выбараў прэзідэнта. У выніку выбары ў непрызнанай рэспубліцы адбудуцца яшчэ раз. Рауль Хаджымба, які перамог раней, паабяцаў абскардзіць рашэнне суда, паведамляе Бі-Бі-Сі.

«Канстытуцыйная сістэма Абхазіі ўладкаваная такім чынам, што асноўная маса паўнамоцтваў па кіраванні краінай аддадзена прэзідэнту, а дэ-факта Абхазія – невялікая рэспубліка з шматлікімі нефармальнымі сувязямі, якія выключаюць нейкую сакралізацыю або абсалютызацыю ўлады», – лічыць былы высокапастаўлены чыноўнік Абхазіі.

Паводле яго меркавання, рашэнне суда аб адмене выбараў выгадна апазіцыі. У той жа час праціўнікі існай улады будуць супраць таго, каб дзейсны кіраўнік краіны заставаўся ва ўладзе да наступных выбараў. Застаецца адкрытым і пытанне пазіцыі Крамля, які, па-сутнасці, кантралюе рэспубліку.

«Цяпер, я думаю, для Крамля зразумела, што Хаджымба не ў стане справіцца з кіраваннем, і яны не будуць перашкаджаць змене ўлады. Але важна захаванне пры гэтым формаў прыстойнасці. Вядзецца пра захаванне некаторых прававых працэдураў», – лічыць былы чыноўнік.

9 студзеня ў рэспубліцы, якую прызнаюць толькі Расея і яшчэ некалькі краінаў свету, пачаліся масавыя пратэсты. Мітынгоўцы захапілі будынак адміністрацыі прэзідэнта.

Аб’ектыў
Вайне ў Грузіі – 10 гадоў. Чаму Беларусь захавала нейтралітэт
2018.08.08 22:05

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў