У Сухуме прыхільнікі абхазскай апазіцыі штурмам праніклі ў будынак адміністрацыі прэзідэнта. Такім чынам яны пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, перадае kavkaz-uzel.eu
Удзень 9 студзеня ля будынку адміністрацыі сабраліся каля 800 чалавек. Ім удалося выламаць дзверы і выбіць акно, пасля чаго паліцыя прымяніла сілу, каб не даць пратэстоўцам патрапіць у будынак.
Улады Абхазіі назвалі тое, што адбываецца спробай перавароту і заклікалі пратэстоўцаў трымацца ў канстытуцыйных рамках. Прадстаўнікі апазіцыі, у сваю чаргу, заклікалі прэзідэнта Рауля Хаджымбу сысці ў адстаўку, падкрэсліўшы, што стан у краіне «абвастрыўся да крытычнай«.
Як перадае «Интерфакс», Мінабароны заявіла, што не збіраецца ўмешвацца ў сітуацыю.
Прэзідэнцкія выбары ў Абхазіі адбыліся летам 2019 года. За Рауля Хаджымбу прагаласавалі 47,39% выбарнікаў, за яго апанента Алхаса Квіцынія – 46,17%. Апазіцыя абскардзіла вынікі ў судзе, але ў снежні Вярхоўны суд адхіліў пазоў.
У 2008 годзе Расея пасля вайсковай аперацыі ў Паўднёвай Асетыі прызнала яе незалежнасць, а таксама Абхазіі. Беларусь і шэраг краін-чальцоў АДКБ незалежнасць рэгіёну на афіцыйным узроўні не прызналі.
КА belsat.eu