У 2019 годзе салдаты тэрміновай службы стануць атрымліваць больш грошай, але на іхных кішэнях гэта амаль не адабʼецца


Міністэрства абароны 5 снежня анансавала на сваім сайце павышэнне больш як удвая грашовага забеспячэння салдат і сяржантаў, якія праходзяць тэрміновую вайсковую службу.

З 1 студзеня 2019 года памер грашовага забеспячэння ваеннаслужачага тэрміновай вайсковай службы складзе ад 29,25 да 62,79 беларускіх рублёў у месяц, у залежнасці ад пасады і класнай кваліфікацыі спецыяліста.

Былы афіцэр савецкай арміі, а зараз праваабаронца Уладзімір Малей лічыць, што да дадзенага рашэння трэба ставіцца станоўча і разглядаць яго як клопат дзяржавы аб прызыўніку.

«Дадзенае падвышэнне дазволіць салдату і сяржанту лішні раз схадзіць у краму і купіць сродкі асабістай гігіены. Аб большым казаць не даводзіцца, паколькі салдаты ў сённяшняй беларускай арміі жывуць толькі дзякуючы дапамозе бацькоў», – заявіў Belsat.eu Уладзімір Малей.

СА, Belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары