Тыдзень у Беларусі ў карыкатурах


Адмыслова для чытачоў Belsat.eu Мастак Дэ Лёс намаляваў карыкатуры, якія адлюстроўваюць галоўныя падзеі апошняга тыдня ў Беларусі.

Аўтары «ЧинЧинЧенэл», купалаўчы Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч стварылі музычны шэдэўр: «Шчучыншчына!» Малюнак: Дэ Лёс
У Менску людзі з інваліднасцю зладзілі марш супраць дыктатуры, гвалту і хлусні. Малюнак: Дэ Лёс
Палітвязень Віталь Шкляраў адпушчаны з СІЗА пад асабістае паручальніцтва Юрыя Васкрасенскага. Пра гэта медыям паведаміў сам Васкрасенскі, інфармацыю пацвердзіў і адвакат Шклярава Антон Гашынскі. Віталю Шкляраву змянілі меру стрымання на хатні арышт. Таксама з СІЗА выйшлі Лілія Уласава і Ілля Сайлей. Малюнак: Дэ Лёс
Біятланістка і Герой Беларусі Дар’я Домрачава пракаментавала збіццё свайго брата супрацоўнікамі міліцыі. Амаль суткі Домрачава захоўвала маўчанне і не каментавала жорсткае затрыманне брата. 13 кастрычніка яна апублікавала пост у сябе на старонцы ў Facebook. Малюнак: Дэ Лёс
Беларускія амапаўцы ў масках і змененым голасам пераконваюць беларусах, што не баяцца пратэстоўцаў. Малюнак: Дэ Лёс
Аляксандр Пыльчанка, які з’яўляецца абаронцам Віктара Бабарыкі і Марыі Калеснікавай застаўся без ліцэнзіі адваката. Акрамя таго, кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрстве юстыцыі пазбавіла сёння ліцэнзіі і Юлію Леванчук, абаронцу збітага ўладальніка кветкавай крамы Максіма Харошына. Малюнак: Дэ Лёс
Святлана Ціханоўская дала Лукашэнку час да 25-га кастрычніка. Малюнак: Дэ Лёс

Рисунки: Де Лёс belsat.eu

Стужка навінаў