Турцыя вярнулася ў топ-кірунак адпачынку для расейцаў


1 ліпеня Уладзімір Пуцін афіцыйна дазволіў тураператарам продаж пуцёвак, і ўжо праз тры дні пасля адмены забароны Турцыя стала самым папулярным курортам у расейцаў.

Попыт на туры ў гэтую краіну вырас да 35%. З-за  адсутнасці чартэрных рэйсаў кошты пуцёвак у сярэднім узраслі на 40%.

Да ўвядзення забароны на продаж пакетных тураў Турцыя была самай папулярнай краінай у расейскіх турыстаў. У 2015 годзе яе наведалі 3,46 мільёнаў чалавек.

Аднак не ўсе расейцы задаволеныя вяртаннем саміх жа расейцаў на турэцкі бераг. Інтэрнаўты актыўна кпяць з наноў узніклага інтарэсу.

 

ДР belsat.eu паводле kommersant.ru, medialeaks.ru

Стужка навінаў