ЦВК назвала канчатковыя вынікі выбараў: Лукашэнка набраў 80,1 %


У Святланы Ціханоўскай – 10,1 % галасоў, піша TUT.by.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

ЦВК сёння, 14 жніўня, назвала канчатковыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў на Беларусі. Паводле камісіі, прэзідэнтам Беларусі ў шосты раз стаў Аляксандр Лукашэнка. За яго нібыта прагаласавала 80,1 % выбарцаў. На другім месцы – Святлана Ціханоўская з 10,1 % галасоў.

Паводле дадзеных ЦВК на 14 жніўня ўсяго на выбарах прагаласавалі 5 818 956 чалавек, падчас датэрміновага галасавання – 2 806 640 чалавек. За Лукашэнку прагаласавала 80,1 % (4 661 075 чалавек), за Ціханоўскую – 10,1 % (588 622 чалавекі), за Андрэя Дзмітрыева – 1,2 % (70 671 чалавек), за Ганну Канапацкую – 1,67 % (97 489 чалавек), за Сяргея Чэрачэня – 1,14 % (66 613 чалавек). Супраць усіх – 4,59 % (267 360 чалавек).

Святлана Ціханоўская галасуе ў Менску. Беларусь. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Vot-tak.tv / Belsat.eu

Дзмітрыеў, Чэрачэнь, Канапацкая і Ціханоўскі падалі ў ЦВК скаргі аб непрызнанні выбараў. Скаргі Дзмітрыева, Канапацкай і Ціханоўскай адхіленыя. А скарга Чэрачэня нават не патрапіла ў ЦВК – давераных асобаў кандыдатаў не пусцілі ў будынак.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў