Цудоўныя навіны. У Бабруйску знайшлі тысячагадовыя шлем, сякеру і стралу


Археалагічныя раскопкі ў рачным порце ў Бабруйску далі выдатныя вынікі. Як паведаміў у «Facebook’у» дырэктар музею гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў, тут знойдзеныя сякера і наканечнік стралы, якія могуць паходзіць з X стагоддзя. «Цудоўныя навіны з Бабруйску!»напісаў ён.

Пакуль не зразумела, ці знойдзенае ёсць пахаваннем, ці слядамі бітвы. Рэчы былі знойдзеныя ў адвалах са дна новага рэчышча Бярэзіны.

Раней на гэтым жа месцы археолагі выявілі шлем канца IX – пачатку XI стагоддзя. Шлем добра захаваўся. Трэба будзе вырашыць пытанне аб яго кансервацыі, паведамляе БелТА.

Шлем з Бабруйску.
Фота: facebook.com/aliaksej.batsiukou

Як паведаміў старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк, гэта ўнікальная для Беларусі знаходка.

Паводле яго, аналагічныя шлемы былі знойдзеныя раней у кургане «Чорная магіла» у Чарнігаве і ў Шаставіцы Чарнігаўскага раёну Украіны.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў