Ціханоўская не прыехала ў Бярозу праз магчымую «правакацыю»


Кандыдатка ў прэзідэнты не змагла наведаць свой агітацыйны мітынг у Бярозе 2 жніўня падчас турнэ па Берасцейшчыне, бо яе папярэдзілі аб магчымай правакацыі.

Пра гэта БелаПАН паведаміла прадстаўніца ейнага штабу Ганна Красуліна.

«Мы тэхнічна не паспявалі там выставіць сцэну, таму збіраліся пасля мерапрыемства ў Берасці заехаць і павітаць людзей, якія там сабраліся. Аднак ахова атрымала інфармацыю пра магчымыя правакацыі і настойліва рэкамендавала не ехаць у Бярозу», – сказала яна.

Акрамя таго, у адной з машын, на якой перамяшчаецца Ціханоўская, невядомыя парэзалі колы.

Замест прыезду Святлана Ціханоўская звярнулася да людзей у Бярозе па тэлефоне.

***

Напярэдадні ў Берасці прайшоў самы масавы сярод абласных цэнтраў мітынг – ад 18 да 20 тысяч чалавек сабраліся, каб падтрымаць кандыдатку. 6 жніўня пройдзе вялікі мітынг у Менску ў парку Дружбы народаў. Графік паездак цягам гэтага тыдня пакуль узгадняецца.

Абноўлена
18 тысяч мітынгоўцаў у Берасці падтрымалі Ціханоўскую. ВІДЭА
2020.08.02 14:32

КА belsat.eu

Стужка навінаў