Ці магчыма дасягнуць сярэдняга заробку ў 500 долараў без эмісіі?


Пра гэтае размаўлялі на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця эканомікі з удзелам кіраўніка Беларусі. 

Эмісійнае друкаванне грошай – мінулы этап у гісторыі эканамічнага развіцця Беларусі. Пра гэтае па выніках нарады па актуальных пытаннях развіцця эканомікі з удзелам кіраўніка Беларусі заявіў прэмʼер-міністр Андрэй Кабякоў.

Паводле Кабякова, у дакладах ураду, Нацыянальнага банку, дакладах экспертаў, што прысутнічалі на нарадзе, адзначалася тэндэнцыя па замацаванню стабільных пазіцыяў на макраэканамічным узроўні. Шэраг экспертаў выказвалі меркаванне, што трэба імкнуцца рабіць стаўкі па зноў выданых крэдытах дасягальнымі для народа. Перадумовы перагледжання крэдытнай сістэмы, паводле адмыслоўцаў, звязаныя не толькі «з інфляцыяй, але і з іншымі параметрамі, ад якіх залежаць працэнтныя стаўкі па крэдытах».

«Пяцьсот долараў можна зрабіць розным чынам, не абавязкова ўключаць станок», – адзначае svaboda.org былы старшыня Нацбанку Станіслаў Багданкевіч.

Напярэдадні нарады па актуальных пытаннях развіцця эканомікі tut.by апублікаваў матэрыял, у якім ідзе гаворка пра ліст былога кіраўніка Нацбанку Пятра Пракаповіча да Лукашэнкі. Пракаповіч адзначае, што эканоміка Беларусі ў стагнацыі, і прапануе зрабіць «умераную эмісію».

«Неабходна вырашаць усе пытанні ўласнымі сіламі за кошт пісьменнага эканамічнага рэгулявання і паляпшэння дзелавога клімату», – заявіў Лукашэнка на нарадзе ў адказ на прапанову «надрукаваць грошы».

Паводле яго, неабходна вызначыцца з далейшымі дзеяннямі, магчыма нестандартнымі, якія могуць надаць дадатковы імпульс беларускай эканоміцы.

ВД, паводле belta.by, svaboda.orgtut.by

 

Стужка навінаў