Цэнтр адкрыўся 3 кастрычніка ў Нацыянальным універсітэце сучасных моваў Пакістану ў Ісламабадзе. У адкрыцці ўзяў удзел міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў.
Адным з асноўных кірункаў дзейнасці цэнтру будуць падрыхтоўчыя курсы па вывучэнню беларускай і расейская моваў, паведамляе прэс-служба Міністэрства адукацыі Беларусі.
Цікавасць да беларускай сістэмы адукацыі ў Пакістане досыць вялікі, адзначыў Міхаіл Жураўкоў.
«Сюды будуць прыязджаць выкладчыкі з нашых універсітэтаў. Яны таксама будуць распавядаць пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у Беларусі і пра нашую краіну», – сказаў міністр адукацыі.
4-6 кастрычніка Пакістан з афіцыйным візітам наведае Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што падчас візіту будзе падпісаны мемарандум аб адкрыцці ў Пакістане цэнтраў прафесійнага навучання.
«Спачатку сюды будуць прыязджаць нашыя выкладчыкі. Потым мы падрыхтуем глебу, каб маладыя людзі, якія хочуць атрымаць цікавыя прафесіі, прыязджалі ў Беларусь на перападрыхтоўку», – растлумачыў Жураўкоў.
Фота: belta.by
ЮВ, belsat.eu, паводле edu.gov.by