«Транснефть» плануе адправіць у Беларусь 23,5 млн тонаў нафты


Расейская кампанія «Транснефть» у 2020 г. плануе павялічыць у параўнанні з папярэднім годам экспарт нафты ў Беларусь. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Паводле індыкатыўнага балансу, на нафтаперапрацоўчыя заводы будзе пастаўлена 23,5 млн тонаў нафты. Летась НПЗ Беларусі атрымалі з Расеі 17,6 млн тонаў.

Агулам сёлета «Транснефть» збіраецца паставіць на экспарт 229,5 млн тонаў. Летась было пастаўлена 238,8 млн тонаў.

Hавiны
«Пытанне не ў «можна ці нельга», а ў цане». Хто гатовы імпартаваць нафту ў Беларусь?
2020.01.16 18:08
  • У 2020 годзе Беларусь разлічвала набыць у Расеі 24-25 млн тонаў сырой нафты, а таксама дамагалася кампенсацыі ў сувязі з расейскім падатковым манеўрам у нафтавай галіне, у выніку якога беларускія НПЗ ужопанеслі страты.
  • Цягам снежня кіраўнікі дзяржаў вялі напружаныя перамовы па коштах на сыравіну, аднак дамовіцца не здолелі. Тэрмін дзеяння папярэдняй дамовы скончыўся 31 снежня.
  • З 1 студзеня Расея спыніла пастаўкі нафты, пасля чаго Беларусь адмовілася ад экспартунафтапрадуктаў, каб забяспечыць унутраныя патрэбы. У канцэрне «Белнафтахім» сцвярджалі, што запасаў хопіць прыкладна на 20 дзён.
  • Аляксандр Лукашэнкадаручыў вывучыць магчымасць паставак нафты з іншых краін. 14 студзеня віцэ-прэм’ер Беларусі Дзмітрый Круты паведаміў, што Беларуская нафтавая кампанія (БНК) разаслала камерцыйныя прапановы па набыцці нафты ў Польшчу, краіны Балтыі, Украіну, Азербайджан і Казахстан.
  • З расейскіх кампаній пастаўляць нафту ў Беларусь без прэміі для сябепагадзілася толькі «Сафмар», якая належыць Міхаілу Гуцэрыеву – сябру Лукашэнкі. Пакуль гаворка ідзе ўсяго пра 30 тысяч тонаў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў