«Транснафта»: транзіт праз Беларусь ідзе без абмежаванняў


Спыненне паставак нафты на беларускія НПЗ не нашкодзілі транзіту расейскай нафты праз Беларусь. Пра гэта заявіў «Інтэрфаксу» прэс-сакратар, дарадца прэзідэнта «Транснафты» Ігар Дзёмін.

Транзіт расейскай нафты праз Беларусь ідзе без абмежаванняў, адзначыў ён.

Дзёмін падкрэсліў, што заявак на пастаўку нафты ў Беларусь ад расейскіх кампаній у «Транснафты» няма.

«Мы не маем заявак на прапампоўку ад расейскіх кампаніяў на беларускія НПЗ», – сказаў ён.

Ён нагадаў, што графік паставак нафты ў Беларусь на першы квартал зацверджаны. «У любы момант можам пачаць пастаўкі на заводы, як зʼявяцца заяўкі», – удакладніў ён.

З 1 студзеня Расея спыніла падачу нафты для НПЗ Беларусі праз тое, што Масква і Менск не заключылі новыя кантракты. Беларускія НПЗ працягваюць працаваць, але загрузка вытворчых магутнасцяў зніжаная да тэхналагічнага мінімуму.

Hавiны
Эканаміст пра спыненне паставак расейскай нафты: «Гэта шантаж»
2020.01.03 11:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў