Трагедыя ў Кітаі: у выніку абвалу шахты загінуў 21 чалавек


Колькасць загінулых у выніку абвальвання даху вугальнай шахты ў кітайскай правінцыі Шэньсі дасягнула 21 чалавека.

Катастрофа адбылася ўвечары 12 студзеня на шахце Ліцзягоў у горадзе Шэньму. У той час, 87 чалавек працавалі пад зямлёй. Шэсцьдзесят шэсць з іх былі эвакуяваныя пасля аварыі.

Прычыны аварыі невядомыя, расследаванне працягваецца.

ІІ, belsat.eu, паводле Сіньхуа

Стужка навінаў