«TonqiXod», Жадан і «Собаки» выступяць на акцыі «Салідарныя з Беларуссю» 22 лістапада ў Варшаве


Канцэрт салідарнасці з Беларуссю пройдзе 22 лістапада ў клубе «Стодола», пачатак а 19:00.

У імпрэзе паўдзельнічаюць TonqiXod і The Glitchhh з Беларусі, T/Aboret і Atom Heart з Варшавы, гурт Сяргея Жадана Żadan i Sobaki.

«Канцэрт у гэтым годзе адбываецца дзясяты раз. Мы вырашылі адыйсці ад папярэдніх фарматаў, не прывязваць падзеі да нейкіх дат альбо здарэнняў. Стаць больш кампактнымі і цікавымі для шырэйшай аўдыторыі. Мы хочам, каб Салідарнасць з Беларуссю ў першую чаргу прымала постаць зацікаўленасці беларускай музыкай, літаратурай, фільмам, ініцыятывамі пазаўрадавых арганізацыяў і актыўны людзей. Каб канцэрт не быў дадаткам да таго, што можна ўбачыць па тэлевізары, альбо прачытаць у газетах. Цяперашні канцэрт у некаторым сэнсе альтэрнатыва да яго папярэдніх частак, эксперымент, і нам самім цікава, як яго прыме публіка. Мы хочам змяняцца, спрабаваць новае і паказваць новае», – распавёў belsat.eu арганізатар Яўген Ціхановіч.

Упершыню арганізатары ладзяць мерапрыемства ў клубе, а не на адкрытым паветры ў цэнтры польскай сталіцы.

У межах акцыі пройдзе шэраг суправаджальных культурных імпрэзаў – паказы фільмаў ды канцэрты беларускіх гуртоў.

«Салідарныя з Беларуссю» ладзіцца з 2006 года. Гэдлайнерамі фестывалю ў розныя гады былі Ляпіс Трубяцкой, Воплі Відаплясава, Крама, Рэха, Вінсэнт, Дзецюкі.

Імпрэза адбываецца пад патранажам «Белсату».

Далучыцца да ўдзелу ў акцыі можна тут

ДР belsat.eu

Стужка навінаў