The Times: выхад Вялікай Брытаніі з ЕЗ могуць адкласці да 2020 года


Еўразвяз можа адкласці выхад Вялікай Брытаніі да 2020 года пасля таго, як Германія і Францыя паведамілі пра сваю гатоўнасць працягнуць абмеркаванне ўмоваў Brexit з Лонданам. Пра гэта піша The Times.

Паводле папярэдніх дамоўленасцей, Вялікая Брытанія мусіў пакінуць ЕЗ 29 сакавіка 2019 года. Аднак 15 студзеня брытанскі парламент адмовіўся падтрымаць пагадненне аб умовах выхаду з Еўразвязу. Цяпер ураду Тэрысы Мэй пагражае адстаўка.

Урад Вялікай Брытаніі жорстка крытыкуюць за дамову аб выхадзе з ЕЗ – прычым як праціўнікі брэкзіту, гэтак і прыхільнікі. У пагадненні аб умовах брэкзіту гаворыцца, што на ўсёй тэрыторыі Злучанага Каралеўства мусяць дзейнічаць мытныя правілы ЕЗ, а ў Паўночнай Ірландыі – і іншыя еўрапейскія нормы. Акрамя таго, дакумент абавязвае Лондан заплаціць Бруселю 39 млрд фунтаў у кошт раней прынятых абавязкаў перад еўрапейскім бюджэтам.

Крытыкі праекту кажуць, што гэтая дамова а сутнасці аддзяляе Паўночную Ірландыю ад астатняй тэрыторыі краіны, пазбаўляе Лондан магчымасці дамагацца ўласных гандлёвых пагадненняў з трэцімі краінамі і змушае яго выконваць амаль усе рашэнні еўрапейскіх кіроўных органаў, не маючы ніякага ўплыву на іх прыняцце.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў